Нагадаем, 30 красавіка ў Шуміліне вынесены прысуд айцу Анджэю Юхневічу, пробашчу мясцовага санктуарыя Маці Божай Фацімскай. Справу святара разбірала старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская. Юхневіча прызналі вінаватым у злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых.Падчас працэсу святар не прызнаваў свае віны і імкнуўся яе аспрэчыць. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным.
Судовы працэс над Анджэем Юхневічам працягваўся каля 4 месяцаў - са снежня мінулага года. Паколькі суд праходзіў у закрытым рэжыме, пра сутнасць абвінавачанняў, высунутых супраць Анджэя Юхневіча, нічога не вядома. Адзіная інфармацыя ад вернікаў - пра тое, што у справе святара гаворка ідзе пра падзеі больш як 10-гадовай даўніны. Людзі лічаць, што крымінальная справа збудаваная на сумніўных паказаннях.
Анджэя Юхневіча затрымалі 8 траўня 2024 года разам з другім шумілінскім ксяндзом, Паўлам Лемехам. Затрыманне ксяндзоў адбылося ў Шуміліне пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў у шумілінскім санктуарыі Маці Божай Фацімскай, абодвух спачатку асудзілі па “палітычным” адміністрацыйным артыкуле за “пікетаванне ў сацсетках”. Адбыўшы прысуджаны арышт, ксёндз Павел Лемех выйшаў на волю. Ксяндза Анджэя Юхневіча судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах яшчэ двойчы.
Ларыса Горына
Серада, 30 Ліпень 2025
Віцебскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу ксяндза Анджэя Юхневіча. Падобна, яе не задаволілі
Апеляцыйную скаргу каталіцкага святара, былога пробашча санктуарыя ў Шуміліне айца Анджэя Юхневіча, асуджанага да 13-ці год зняволення, Віцебскі абласны суд разглядаў 29 ліпеня. Паводле звестак вернікаў, суд у Віцебску «прайшоў гэтак жа, як у Шуміліне: усе аргументы неабгрунтавана адхілялі і проста пацвердзілі ўсе рашэнні раённага суду».
Апублікавана ў
Палітвязьні