Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне па так званай «польскай справе» разам з іншымі актывістамі Саюза палякаў Беларусі.
За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце». У публікацыі Пачобут назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул пра падаўленне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст ад 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.
8 лютага 2023 года ў абласным судзе Гродна суддзя Дзмітрый Бубенчык прыгаварыў журналіста да зняволення, 26 траўня суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Ігар Любавіцкі адхіліў апеляцыйную скаргу Анджэя Пачобута на вынесены яму прысуд. Разгляд скаргі адбыўся ў закрытым рэжыме.Пасля Анджэя перавялі са следчага ізалятара ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацку.
Мар’яна Аношка
Серада, 03 Студзень 2024
Больш за 2300 паштовак са словамі падтрымкі адрасавалі Анджэю Пачобуту – палітвязню з наваполацкай ПК-1
На платформе Patronite праходзіць кампанія ў падтрымку палітзняволенага беларускага журналіста, які ўжо 1015 дзён знаходзіцца за кратамі. Арганізатары запэўніваюць, што выбраныя паштоўкі будуць раздрукаваны і дастаўлены сям'і Анджэя, асуджанага паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне варожасці ці варажнечы) да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апублікавана ў
Палітвязьні
Тэгі: