"Апошні раз я бачыла Паўла на званку ў канцы сакавіка, пасля некалькіх пасадак у ШЫЗА ў яго пачаліся праблемы са здароўем, пасля яму далі тры месяцы ПКТ і вось цяпер пераводзяць на турэмны рэжым", -- пісала Вольга Севярынец на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Змена рэжыму ўтрымання была ініцыяваная кіраўніцтвам Шклоўскай калоніі, куды Паўла Севярынца адправілі адбываць пакаранне - 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнена рэжыму. Суд Шклоўскага раёна падтрымаў прапанову адміністрацыі ПК 17 перавесці палітвязня ў турму на 3 гады.
Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня 2020г. і амаль праз год, 25 траўня 2021 г. суд прызнаў яго вінаватым у "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў".
Феліцыян Красоўскі