Субота, 11 Люты 2023

Затрыманага ў Расіі беларускага псіхолага прывезлі ў віцебскі следчы ізалятар

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Жыхар Воршы 43-гадовы палітвязень Андрэй Рускіх, якога расейская паліцыя затрымала ў маі 2022 года ў Санкт-Пецярбургу, будзе знаходіцца ў СІЗА №2 Віцебска пакуль пройдуць следства і судовы разгляд ягонай крымінальнай справы. Улады вінавацяць Андрэя ў абразе А. Лукашэнкі (артыкул 368 КК Беларусі) і «распальванне варожасці» (артыкул 130 КК Беларусі).

1 сакавіка 2022 года Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта вынес пастанову аб прыцягненні Рускіх у якасці абвінавачанага па справе аб абразе Лукашэнкі. 7 красавіка з'явілася пастанова аб прыцягненні яго ў гэтай якасці ўжо па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Затрыманы псіхолаг быў 28 мая 2022 года на вакзале ў Санкт-Пецярбургу, куды прыехаў для сустрэчы са сваёй дзяўчынай. Яго адправілі пад варту.

Але Андрэй віну не прызнаў і накіраваў хадайніцтва аб прадастаўленні яму часовага прытулку на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, аднак адказу не атрымаў.

20 снежня мінулага года Санкт-Пецярбургскі гарадскі суд пастанавіў экстрадаваць псіхолага ў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА.

Рускіх — псіхолаг-сэксолаг, псіхатэрапеўт, аўтар кнігі «Дакучлівыя думкі, страхі і ВСД. Як вярнуць паўнавартаснае жыццё». Да снежня 2021-га ён жыў у Оршы, а пасля пераехаў у расійскі горад Ўладзімір.

Праваабарончая арганізацыя “Мемарыял” палічыла, што пазбаўленне Андрэя Рускіх свабоды незаконным і палітычна матываваным, накіраваным на ўтрыманне ўлады суб'ектамі ўладных паўнамоцтваў, а самога Рускіх – палітычным зняволеным.
Падтрымаць арыштаванага можна шляхам адпраўкі лістоў або паштовак на адрас: Віцебскі абласны следчы ізалятар №2, вул. Гагарына 2, 210026, Віцебск, Рускіх Андрэю Ўладзіміравічу.

Алег Кунін