З 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца 41 дзень, пры гэтым першыя некалькі дзён ён не піў нават вады. Ён быў затрыманы 25 верасня 2021 года на тэрыторыі РФ і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука.
Каб падтрымаць палітвязня, трэба даслаць ліст або паштоўку на адрас: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, 246003, г. Гомель, Аляксандру Сяргеевічу Капшулю.
Віталь Кажух