Суддзя Таццяна Фалькоўская прызнала Вадзіма Васільева вінаватым па шасці артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 290-4 (Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо ўдзел у ёй).
Вадзіма Васільева затрымалі ў траўні 2022г. у дзень завядзення крымінальнай справы на адміністратараў Nexta Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка «за стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі». Cілавікі тады казалі затрыманне некалькіх адміністратараў тэлеграм-каналаў, «звязаных з NEXTA». Вадзім Васільеў у жніўні 2020 г. ён быў адміністратарам чатаў «Віцебск 97%» і «Орша 97%».
Тэлеграм-канал «Орша 97%» быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем ужо пасля затрымання Вадзіма – 16 чэрвеня 2022 года. А яшчэ пазней – 6 ліпеня – МУС прызнаў такім тэлеграм-канал «Віцебск 97%». Аднайменныя тэлеграм-чаты не ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў.
Вядома, што Вадзім па прафесіі быў асвятляльнікам шостага разраду і акцёрам тэатра і кіно. Навучаўся ў дзвюх установах – Віцебскім дзяржаўным ліцэі № 5 прыборабудаўніцтва і Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў. Доўгі час ён працаваў асвятляльнікам у Беларускім тэатры «Лялька» у Віцебску, а апошнім часам у Цэнтры культуры «Віцебск».
Станіслаў Іваноўскі