Палітвязень быў затрыманы 16 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Пазней следства дадала яму паставіла ў віну арт. 130 КК (распальванне варожасці ці варажнечы) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Разгляд справы палітвязня распачаўся 8 жніўня ў Віцебскім абласным судзе. 15 жніўня суддзя Яўген Буруноў прызнаў Мікіту вінаватым і прызначыў яму 4 гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мікіта жанаты, выхоўвае дваіх непаўнагадовых дзяцей, да затрымання працаваў кіроўцам.
На пачатку верасня Мікіту перавялі з Віцебскага абласнога СІЗА-2 у калонію № 22 (Івацэвічы).
Лісты трэба дасылаць па адрасе: Мікіце Юр'евічу Палеонака, а/с 20, ст. Даманава, г. Івацэвіцкі раён, 225295, Брэсцкая вобласць.
Міхаіл Пісараў