Грамадзянін Расеі Андрэй Новікаў быў асуджаны 5 жніўня 2021 году судом Кастрычніцкага раёну Віцебску на два з паловай гады калоніі за незаконнае перасячэнне мяжы (арт 371-2 КК) і за арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 КК). Ягоная сям'я жыве ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну.
У лістах з бабруйскай калоніі, дзе адбывае тэрмін, Андрэй Новікаў дзякуе за падтрымку сваёй сям’і: «Мне вельмі прыемна і заспакаяльна, што мае дзяўчынкі не забытыя і не абдзеленыя ўвагай у такой глыбінцы. Гэта многа значыць».
Андрэй Новікаў у якасці валанцёру руху «Краіна для Жыцця» прымаў актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі 2020 года. Супраць яго была распачатая крымінальная справа па арт. 342. Сем месяцаў ён правёў у следчым ізалятары і быў дэпартаваны. Але вымушаны быў вярнуцца ў Беларусь, каб адвезці дзіця на лячэнне. Па вяртанні быў затрыманы і асуджаны.
- Дапамагчы сям’і палітвязня: карта 5127 2292 3672 1447, 09/23.
- Падтрымаць Андрэя Новікава лістамі: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Новікаву Андрэю Анатольевічу.
Янка Прас