Праваабаронцы нагадваюць, што Сяргей Васільеў быў затрыманы за тое, што ў грамадскім месцы трымаў у руках плакат з надпісам «Узурпатар». Да суду мужчыну ўтрымлівалі ў жодзінскім следчым ізалятары.
Суд прызнаў Васільева вінаватым у паклёпе на прэзідэнта і прысудзіў да трох гадоў «хіміі». Стала вядома, што 28 снежня 2021 году Сяргей Васільеў пачаў адбываць пакаранне.
Падтрымаць палітвязня можна, напісаўшы яму ліст на адрас:
- Сяргею Мяфодзьевічу Васільеву, папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №46. 213188, г.п. Круглае, вул. Савецкая, 96.
Нагадаем таксама, што цяпер за кратамі знаходзіцца 68-гадовая пенсіянерка з Мёраў Эма Сцепулёнак, якую таксама прызналі палітзняволенай.
Янка Прас