“Этап – самае паскуднае, што можа быць у жыцьці зьняволенага. Апошні этап быў сапраўдным катаваньнем для Зьмітра і Саньнікава, якіх сустрэлі ў адных і тых жа прэс-хатах Віцебскага СІЗА. Прашу малітвы за Зьмітра…” – напісала Палажанка. Нагадаем, што 28 жніўня на закрытым выязным паседжаньні ў глыбоцкай калёніі суд прызнаў Зьмітра Дашкевіча вінаватым у “злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы” і пакараў яго дадатковым годам пазбаўленьня волі. У глыбоцкай калёніі Дашкевіч сядзеў па крымінальнай справе, якую ўзбудзілі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году.
Крыніца: Дыялёг Online газэта