Як расказалі ўдзельнікі шэсьця, разгон адбыўся каля дома №8 на праспэкце Фрунзэ (амаль на перасячэньні з вуліцай Даватара). Зь мікрааўтобусаў павыскоквала дзясятак амапаўцаў і міліцыянты з дручкамі. Людзі пабеглі ў двары, хаваліся ў пад'ездах, ляцелі кулямі ў лагчыну за домам, каб пазьбегнуць затрыманьня. Найперш гналіся за мужчынамі і людзьмі з нацыянальнай сымболікай. У жанчыны, якая пазьней назвалася Аленай, міліцыянты вырвалі з рук бел-чырвона-белы сьцяг. але самую не затрымалі. Яна чула, як адзін з міліцыянтаў папярэдзіў калег: жанчын не бяром.
Журналістаў супрацоўнікі МУС абклалі бруднымі мацюкамі, але не затрымлівалі. Паводле інфармацыі на ранак 26 жніўня, падчас разгону нікога не затрымалі.
Зьміцер Міраш