Чацвер, 27 Ліпень 2017

У Пастаўскім раёне затрымалі мігрантаў-афганцаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Сям'я зь пяці чалавек – двое бацькоў і трое іх непаўнагадовых дзяцей – была затрыманая ў 50-ці кілямэтрах ад мяжы зь Летувой 21 ліпеня. Інфармацыя пра нелегальных мігрантаў паступіла ў кампэтэнтныя органы ад аднаго зь мясцовых жыхароў.

Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце, грамадзяне Афганістану не змаглі прад'явіць памежнікам ніякіх дакумэнтаў, якія пасьведчылі б іх асобу.

У дачыненьні да дарослых быў распачаты адміністрацыйны працэс паводле трох артыкулаў КаАП: 23.29 (незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь), 23.30 (парушэньне памежнага рэжыму) і 23.55 (парушэньне заканадаўства аб прававым становішчы іншаземных грамадзян і асобаў без грамадзянства).