На імпрэзе прысутнічалі сястра Васіля Быкава Валянціна Ўладзімераўна, мастак Алесь Пушкін, пісьменьнік Уладзімер Някляеў, жонка Рыгора Барадуліна Валянціна. Ініцыятарамі і арганізатарамі выступіла Віцебская абласная Рада Таварыства беларускай мовы. Адметна, што ўжо каторы год мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы мясцовых уладаў.
Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава заснаваная лідэрам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам ў 2008 годзе. Штогод прэмію атрымліваюць грамадзкія і творчыя дзеячы. У мінулыя гады прэмію атрымлівалі Лявон Вольскі, Алесь Пушкін, Уладзімер Някляеў, Зьміцер Вайцюшкевіч, Алесь Марачкін.
Крыніца: «Наша Ніва»