Канцэрт мусіць адбыцца ў мясцовым пабе «Torvald» увесну.
Пэўны час гурт «Dzieciuki» меў праблемы з правядзеньнем канцэртаў, бо знаходзіўся ў «чорным сьпісе» Міністэрства культуры. Так, у 2013 годзе не адбыўся канцэрт у адным зь менскіх клюбаў, летась гурт тры разы безвынікова спрабаваў зладзіць прэзэнтацыю новага альбому «Рэха» ў Менску.
Апошнія канцэрты «Dzieciuki» ў Беларусі адбыліся ў сакавіку ў Гомелі і Віцебску.
МН, nn.by