Прычынай стаў яго візіт у самаабвешчаную ДНР. Сам Талай раней казаў, што ездзіў на Данбас "з гуманітарнай місіяй ад беларускага народа" і перадаваў дапамогу ад беларусаў. «Замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны <…> Прыехаў на акупаваны Данбас і прывёз чырвоны сцяг, а таксама наведаў дзіцячыя дамы і бальніцу», - гаворыцца на сайце «Міратворац» у дачыненні да Талая.
Аляксей Канстанцінавіч мае кваліфікацыю матывацыйнага спікера. Ён майстар спорту па плаванні, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы, член Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь, прадпрымальнік і грамадскі дзеяч, заснавальнік дабрачыннага фонду. Адзначаны медалём "За ўклад у абарону мацярынства і дзяцінства" і ўзнагароджаны мэрам Талахасі-Фларыда (ЗША) медалём «За сацыяльныя заслугі».
Талай з'яўляецца носьбітам званняў: «Добраахвотнік Расіі», «Лепшы спікер-матыватар года», «Дыямент Добразычлівасці», «Тата года» і «Ганаровае Арляня». Быў факеланосцам і зорным паслом ІІ Еўрапейскіх Гульняў.
Іван Чайка