Трэнінг быў прызначаны для тых, у каго ёсьць ідэя праекту, але няма або мала досьведу яго распрацоўкі. Асноўнай мэтай мерапрыемства было азнаямленьне ўдзельнікаў сэмінару з базавымі ведамі ў галіне напісаньня сацыяльных і грамадзка значных праектаў, навучаньне правільнай пастаноўцы мэтаў, задач і складаньню бюджэту праекту. Акрамя гэтага Вольга падзялілася цікавымі гісторыямі са сваёй адукацыйнай і грамадзкай практыкі.
Трэнінг выклікаў вялікую цікавасьць з боку грамадзян, пра што сьведчыць ня толькі геаграфія ўдзельнікаў, якія прыехалі з розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку зь Пінску, Глыбокага, Полацку, але і вялікая разнастайнасьць іх дзейнасьці. Былі прадстаўнікі як органаў мясцовай улады, напрыклад супрацоўнікі аддзелу ідэалягічнай працы Глыбоцкага раёну і сыстэмы ЖКГ, гэтак і сябры апазыцыйных арганізацыяў - руху «За свабоду» і «Салідарнасьці».
Паводле меркаваньняў удзельнікаў, трэнінг быў вельмі карысны, бо даў магчымасьць атрымаць кансультацыю па напісаньні праектных заявак, пагутарыць з калегамі і наладзіць новыя прафэсійныя кантакты і сувязі. Шмат хто захацеў працягнуць навучаньне ў гэтай сфэры, але ўжо на больш сур'ёзным узроўні.
https://vitebskspring.org/news/hramadzjanskija-inicyjatyvy/item/2144-u-vitsebsku-prajshou-trening-teoryya-i-praktyka-napisannya-praektnykh-zayavak#sigProId5965b29714
Уладзімер Бяляўскі