У Лынтупах (Пастаўскі раён) 6 чэрвеня прайшоў грамадзкі сход, дзе абмяркоўвалі ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе жвіроўні Вінцэнтоўскай, якую плянуюць пабудаваць непадалёку. Эколягі і грамадзкія актывісты б’юць трывогу, бо меркаваны кар’ер можа быць выкарыстаны ў якасьці могільніка ядравых адкідаў – да Астраўца зусім недалёка…

Апублікавана ў Экалёгія

Наймальнік заплаціў штраф, работнік атрымаў кампэнсацыю ў памеры трохмесячнага заробку. Такі вынік адмовы ў датэрміновым скасаваньні кантракту зваршчыку з Наваполацку. Іван Чыховіч прапрацаваў на будаўніцтве Астравецкай АЭС менш за год. Больш як паўгода яму не выдавалі спэцвопратку і сродкі індывідуальнай абароны.

Апублікавана ў Правы працоўных

У межах “Сьвята ветру” 23 чэрвеня ў Віцебску прэзэнтавалі альтэрнатыўны сцэнар разьвіцьця беларускай энэргетыкі. Сцэнар энэргетычнай [р]эвалюцыі быў створаны па мэтадалёгіі Greenpeace, і ў ім няма месца атамнай энэргіі. Паводле аўтараў канцэпцыі, Беларусь мае магчымасьць у 2050 годзе атрымліваць 86% усёй энэргіі праз узнаўляльныя крыніцы – вецер, сонца і біямасу.

Апублікавана ў Экалёгія

Героямі дакумэнтальнай кінастужкі сталі былыя афіцэры Анатоль Гнеўка і Сяргей Іконьнікаў. Як кажа кіраўніца Віцебскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Алена Сьцяпанава, адна з аўтарак сцэнару, успаміны былых ліквідатараў – гэта менавіта тое, чым у цяперашніх варунках варта падзяліцца з грамадзкасьцю.

1 ліпеня моладзь мусіць распачаць будаўнічыя работы, паведамляе БелТА. На ўзьвядзеньні АЭС, якая аб’яўленая Ўсебеларускай моладзевай будоўляй, Віцебскую вобласьць прадставяць студэнцкія атрады Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту (10 чалавек) і Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (13 чалавек).

Апублікавана ў Рознае