Нягледзячы на напускную чысьціню, сьмецьця выявілася багата, у выніку назьбіралася некалькі вялікіх пакетаў. На беразе знаходзіліся як плястыкавыя талеркі, кантэйнэры, гэтак і бутэлькі з-пад алькагольных напояў.
Такім чынам, фанаты «Воршы» далучыліся да грамадзкіх прыбіраньняў у розных месцах гораду. У Воршы існуе адразу шэраг разнастайных экалягічных ініцыятываў, якія вядуць барацьбу за чысьціню рэк і лясоў, а таксама за захаваньне будынкаў гістарычнай спадчыны.