Пад названым лістом падпісаўся 271 чалавек, дык што, згодна зь беларускім заканадаўствам, ён павінен быць разгледжаны з выездам на месца. Другі асобнік ліста быў адпраўлены ў адміністрацыю прэзыдэнта, адказу адтуль пакуль не было.
Як паведамлялася раней, у сувязі з будаўніцтвам копіі Сафійскага сабору ў Віцебску і спадарожнай інфраструктуры ў парку Партызанскай славы высякуць 206 дрэў.
Сяржук Серабро, news.vitebsk.cc