Аддзел міліцыі Віцебскага раёну пастанавіў адмовіць актывісту партыі КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву ў распачынаньні крымінальнай справы па факце зьнікненьня пяці крыжоў, усталяваных у лесе паблізу вёскі Хайсы на меркаваным месцы расстрэлаў грамадзян падчас палітычных рэпрэсіяў у 30-х - 40-х гадох мінулага стагодзьдзя.

Як стала вядома, выраб і ўсталяваньне ў цэнтральнай частцы Віцебску помніку сям'і наўгародзкага князя Аляксандра «Неўскага» перайшло ў практычную плашчыню. Для выкананьня ўсіх работ коштам у 3,4 мільярду рублёў гарадзкія ўлады вырашылі ажыцьцявіць збор дабрачынных адлічэньняў і прапанавалі прадпрымальнікам пералічыць ня менш як па 50 тысяч рублёў на спэцрахунак, адкрыты ў адным з банкаў.

Жытло належала ААТ «Гарадоцкі райаграпрамснаб» і было пабудаванае для працаўнікоў гэтай арганізацыі за кошт ільготных крэдытаў банку.

«Прабачце, памылілася! Тварам вы да мяне не павярнуліся! – гэтак напісала Вера Куталава ў сваім паўторным лісьце да дэпутата ПП НС Сяргея Бохана. І дадала ў завяршэньне: – Прашу растлумачыць, чым я так вінаватая перад Рэспублікай Беларусь, што мяне дзяржава пазбавіла права на атрыманьне жытла сацыяльнага карыстаньня».

Міністар абароны аб'явіў пісьмовую падзяку братам Мішурным за знойдзеныя імі парэшткі савецкіх воінаў часоў Другой сусьветнай вайны. А наступнага дня адміністрацыйная камісія Віцебскага райвыканкаму наклала на аднаго з братоў адміністрацыйнае спагнаньне ў памеры 10 базавых велічынь.