7 верасьня ў залі Віцебскай абласной філярмоніі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў сувязі зь пяцігадовым юбілеем, які 12 верасьня адзначае Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

Абласныя «Дажынкі-2016» мусяць адбыцца ў раённым цэнтры Сянно. Горад прыхарошваюць да сьвята, рамонтна-будаўнічыя работы ідуць поўным ходам. Наш карэспандэнт наведаў мястэчка і падзяліўся сваімі назіраньнямі.

Ля зьезду з шашы Віцебск-Лёзна ў бок крыжоў, пастаўленых y лесе грамадзкімі актывістамі ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, Віцебскі лясгас усталяваў слупок з шыльдай папераджальнага зьместу: «Увага. Вядзецца відэаназіраньне».

У межах паседжаньня калегіі пракуратуры Віцебскай вобласьці адбылося падвядзеньне вынікаў працы за першыя 6 месяцаў гэтага году і акрэсленьне задач, якія змогуць у далейшым павысіць эфэктыўнасьць нагляднай дзейнасьці ў рэгіёне.

Ваенны камісар Віцебскай вобласьці Ігар Мартынаў падзяліўся з журналістамі інфармацыяй наконт плянаў падразьдзяленьня, якое ён ўзначальвае, на маючы адбыцца восеньскі прызыў. Не абмінуў ён і ўказ кіраўніка дзяржавы «Аб альтэрнатыўнай службе».