З іх вельмі нязручна спускацца, а потым падымацца. Таму пра мост, які злучаў бы вуліцу Шклоўскую з прыватным сектарам, гаварылася яшчэ ў савецкія часы. Але збудавалі яго толькі ў пачатку 1990-х. Для мясцовых жыхароў ён аказаўся вельмі нязручным: ён быў выраблены з няякасных матэрыялаў, таму бетонныя прыступкі пачалі «абсыпацца» практычна пасля першага зімовага сезона. Да ўсяго, яго збудавалі занадта высокім, і пажылым насельнікам прыватнага сектара было нязручна караскацца па нязручных лесвічных пралётах.
Тое, што цяпер называюць рэканструкцыяй, на самой справе будзе выглядаць іначай. Стары аб’ект будзе знесены, а новы -збудаваны. І будзе ён яшчэ вышэйшым і даўжэйшым: замест 83-х метраў даўжынёй будзе ажно 259 метраў.
Працаваць на аб’екце будзе «Строительно-монтажный поезд № 169 на станции Витебск» ОАО «Дорстроймонтажтрест». Тэрмін будаўніцтва - 14 месяцаў. Прыкладны кошт будаўніцтва - 7233.116 тысяч рублёў.
Сёлета 5 красавіка падчас прамой тэлефоннай лініі старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз паведаміў, што новы мост з'явіцца да канца гэтага года.Цяпер відавочна, што гэта, мякка кажучы, няпраўда.
Юрка Жмых