Паводле міліцыянта, цяперашняя сітуацыя сведчыць аб узрастанні пагроз здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у месцах масавага знаходжання грамадзян, што патрабуе прыняцця дадатковых папераджальных мер па павышэнні бяспекі знаходжання грамадзян у грамадскіх месцах.
На думку Аляксея Лаўрыненкі, так званыя тэрарысты могуць усталяваць выбуховае прыстасаванне ў самых нечаканых месцах: на дарогах, у жылых дамах, на транспарце, у грамадскіх месцах, прыпаркаваных аўтамабілях.
«Здзяйсняючы паездкі ў грамадскім транспарце, зважайце на пакінутыя сумкі, партфелі, скруткі, цацкі ды іншыя безгаспадарныя прадметы, у якіх могуць знаходзіцца самаробныя выбуховыя прылады. Пры выяўленні такога прадмета неадкладна паведаміце пра гэта кіроўцу, машыністу цягніка, супрацоўніку міліцыі. Заходзячы ў пад'езд, зважайце на старонніх людзей і незнаёмыя прадметы. Будзьце пільныя і ўважлівыя. Заўважыўшы падазроны прадмет, не падыходзьце і не дакранайцеся да яго. Памятайце! Вонкавы выгляд прадметаў можа хаваць яго сапраўднае прызначэнне. Нельга рабіць самастойна ніякіх дзеянняў з прадметамі, падобнымі на выбуховыя прыстасаванні, бо гэта можа прывезці да іх выбуху», - паведамляе ўчастковы інспектар Лепельскага РАУС Аляксей Лаўрыненка і заклікае людзей пра ўсе выяўленых падазроныя прадметы неадкладна інфармаваць у міліцыю.
Зноў гэтая тэма стала надзённай, што, безумоўна, непакоіць беларусаў. Але будзем спадзявацца на тое, што новых узрываў у метро ці падрыву выбуховых пакетаў на масавых мерапрыемстваў у Беларусі больш не будзе, як і іншых правакацый.
Алег Палкавец