У Віцебскай вобласці на 1 студзеня 2024 года пад назіраннем у наркалагічных кабінетах знаходзілася 1000 чалавек - 850 мужчын і 150 жанчын, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы. 510 чалавек стаяць на дыспансерным уліку, 490 чалавек - на прафілактычным назіранні, распавяла газеце «Витьбичи» галоўны ўрач цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі Алена Мартынава.
Галоўны пазаштатны спецыяліст па наркалогіі ГУЗА, намеснік галоўнага ўрача па наркалогіі Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі Ігар Свіркуноў акрэсліў сацыяльны партрэт нарказалежнага чалавека: як правіла, гэта чалавек ад 16 да 40 гадоў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, які не мае сям'і. Чвэрць грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку ў спецыялістаў, маюць судзімасць, у тым ліку неаднаразова. У некаторых судзімасць звязана з незаконным абаротам наркотыкаў.
Загадчыца падлеткавага наркалагічнага аддзялення Карына Мінаева расказала пра рост колькасці непаўналетніх, у якіх быў аднаразовы вопыт ужывання наркотыкаў (з трох чалавек у 2022 годзе да пяці ў 2023 годзе). Сярод тых, хто паспрабаваў забароненыя рэчывы, ёсць і юныя распаўсюджвальнікі.
Найбольш часта факты ўжывання наркотыкаў па-ранейшаму адзначаюцца ў Віцебску, Оршы, Полацку, Наваполацку.
Марына Шолахава