Напрыклад, у ходзе праверкі аднаго з лясгасаў выяўленыя шматлікія факты парушэння тэрмінаў такіх выплат з-за несвоечасовай падрыхтоўкі, узгаднення і падпісання загадаў аб прадастаўленні працоўных адпачынкаў.
У адной з сельгасарганізацый Гарадоцкага раёна невыкананне тэрмінаў выплаты сярэдняга заробку за час працоўнага адпачынку ўстаноўлена ў дачыненні да 13 работнікаў (пратэрміноўка складала ад 7 да 32-ух дзён), канчатковага разліку пры звальненні - па шасці работніках (ад 6 да 30 дзён).
З мэтай прыняцця вычарпальных мераў па недапушчэнні парушэнняў правоў работнікаў на своечасовую аплату працы Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці сумесна з абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і Галоўным статыстычным упраўленнем вобласці 1 і 4 сакавіка праводзіць "гарачую лінію" па пытаннях несвоечасовай выплаты заработнай платы.
Камітэт заклікае беларусаў звяртацца са зваротамі з 10.00 да 16.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па тэлефонах: 8 (0212) 37 61 91, 37 61 94 (Камітэт дзяржкантролю), 37 90 94 (Дэпартамент інспекцыі працы), 43 66 80 (статыстычнае ўпраўленне).
Рыта Шмель