На ёй прысутнічалі ў асноўным жонкі былых міліцыянтаў, ідэолагаў ды былыя чыноўніцы горада.
Забаўляць іх запрасілі супрацоўніка Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Аляксандра Хайноўскага, які зладзіў для прысутных відэаэкскурсію па “маладому” Глыбокаму з дапамогай старых фатаграфій.
Затым усе ўдзельнікі рэтра-вечарынкі ўспаміналі часы піянерскіх гальштукаў і спрабавалі правільна іх завязаць.
Распавядалі пра антыкварныя рэчы, якія захоўваюцца ў хатніх калекцыях. Чыталі вершы пра Глыбокае. Удзельнічалі ў конкурсах, а правільныя адказы вядучая мерапрыемства, загадчыца аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Вольга Шаўчонак адзначала старым савецкім рублём, за які можна было купіць у буфеце лёгкі перакус.
У канцэртнай праграме песні савецкіх часоў выконвалі Алена Нагановіч, Клаўдзія Каўбасіч, Тамара Чарапкоўская, Тадэвуш Бельскі, Алеся Шэленгоўская, Браніслаў Грамакоўскі, Святлана Баброўская, Раіса Авяр'янава.
Напрыканцы мерапрыемства, піша глыбоцкая раёнка, усе прысутныя дружна пайшлі ў імправізаваны савецкі буфет, дзе прадавалася гарбата, коржыкі, сушкі, цукеркі "Сняжок" і дзе ўсе ўдзельнікі-вечарынкі атаварылі талоны і атрымалі "сухпайкі".
Мікалай Зотаў