Аляксей Талай – матывацыйны трэнер і вядомы параалімпіец: ва ўсзросце 16 гадоў ён страціў рукі і ногі ў выніку выбуху міны часоў Вялікай Айчыннай вайны. Паводле афіцыйнай версіі здарэння, 8 траўня 1999 г. хлопцы развялі вогнішча «на тым месцы, дзе больш за паўстагоддзя ляжала міна».
Ураджэнец Оршы шмат працаваў над сабой, на летніх Паралімпійскіх гульнях у 2021 годзе ў Японіі ўстанавіў новы сусветны рэкорд на дыстанцыі 50 м брасам у групе SB-1.Двойчы ажаніўся, мае чацвярых дзяцей. Пра тое, як насуперак жыццёвым акалічнасцям ён не толькі выжыў, але і дасягнуў пэўных вышынь, Аляксей Талай часта расказвае на сустрэчах з моладдзю.
У 2018г. ён заснаваў адмысловы фонд, які апекаваўся хворымі і людзьмі з асаблівымі патрэбамі, а таксама дзецьмі, якія засталіся без бацькоў.
Пасля ўварвання расейскіх войскаў ва Ўкраіну ён заняў адкрытую прарасейскую пазіцыю, пачаў ладзіць паездкі украінскіх дзяцей у Беларусь «на аздараўленне». Падчас такіх паездак для ўкраінскіх дзяцей ладзяцца ідэалагічныя мерапрыемствы, дзе ўслаўляецца Расея і як вайскоўцы.
У чэрвені 2022г. Талая ўнеслі ва ўкраінскую базу інфармацыйнага рэсурса «Міратворац»: на гэтым сайце размяшчаюць дадзеныя тых, хто датычны да расейскай вайсковай і гібрыднай агрэсіі супраць Украіны.
Ганна Плавінская