Сёння на Віцебшчыне дзейнічаюць Наваполацкая, Полацкая, Сенненская, Лёзненская, а цяпер яшчэ й Вушацкая раённыя арганізацыі «Патрыётаў Беларусі» . Старшынёй арганізацыі ў Вушачах абрана Дар“я Мілая, галоўная захавальнцы фондаў мясцовага музея народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Лабанка.
Грамадская арганізацыя пазіцыянуе сябе як аб“яднанне людзей, якія дбаюць пра патрыятычнае выхаванне моладзі. Прыклдам, «Патрыёты Беларусі» рэалізуюць праект «Захаваем гісторыю”, у межах якога на тэрыторыі Беларусі пазначаны QR-кодамі 1062 памятных месца часоў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама яны выпускаюць кніжныя закладкі для школьнікаў, на якіх змяшчаны факты пра подзвігі і герояў таго часу, і арганізуюць дзіцячыя экскурсіі па фабрыках, заводах, сельгаспрадпрыемствах.
ГА «Патрыёты Беларусі», як і ГА «Белая Русь» закліканы стварыць ілюзію наяўнасці ў краіне грамадскіх арганізацый – на замен разагнаных структур, якія падаваліся дзяржаўным уладам хаця б нейкай ступені «апазіцыйнымі».
Людміла Кожар
Панядзелак, 06 Лістапад 2023
У Вушачах зарэгістравалі раённую структуру «Патрыётаў Беларусі»
Гэтая грамадская арганізацыя была заснавана ў Віцебскай вобласці, потым ініцыятыву падхапілі па ўсёй Беларусі. У абласным цэнтры пра такое ГА ўпершыню пачулі ўвосень 2020-га, калі прадстаўнікамі арганізацыі «Патрыёты Беларусі» называлі сябе ўдзельнікі аўтапрабегаў “За адзіную Беларусь”, якія праводзіліся ў супроцьвагу масавым народным пратэстам супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Апублікавана ў
Дзяржава
Тэгі: