У адкрыцці прынялі ўдзел і чыноўнікі з вобласці - старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, памочнік Лукашэнкі - інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло і старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака.
На тэрыторыі аўтазаправачнай станцыі адкрыўся і шматфункцыянальны комплекс з гандлёвай залай і кафэтэрыем у карпаратыўным стылі, які, што добра, мае назву па-беларуску "Заўжды ЦікаVа". Там аўтамабілістам і пасажырам прапануюць падсілкавацца, адпачыць і выпіць смачную каву.
Аўтамабілістам таксама прадстаўляюць такія паслугі, як пыласос, пост падпампоўкі шын, гасцявая паркоўка для легкавых аўтамабіляў і вялікагрузаў.
Зінаіда Проклава