Старшыня абласной арганізацыі «Беларускага саюзу жанчын», яна ж начальнкі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая сказала, што падобныя клубы плануюць адкрываць ва ўсіх рэгіёнах, каб «аб“яднаць людзей, якія панясуць у грамадства традыцыйныя каштоўнасці, якія ёсць у беларусаў – гэта сям“я, стасункі паміж жанчынай і мужчынам, павагу да старэйшага пакалення, любоў да радзімы, радасць жыццю пад мірным небам і гонар за тыя заваёвы, якія мы маем».
І нічога пра справы, апрача размоваў, якіх, маўляў, так бракуе ў век інтэрнэту, калі ўсе зносяцца віртуальна. Але нават тэмы, пра што будуць размаўляць, арганізатары не прадумалі – маўляў, усё будзе залежаць ад прапанаваных ініцыятыў. Чарговая імітацыя бурлівай дзейнасці пад гучнай назвай.
Інна Рымашэўская
Аўторак, 31 Кастрычнік 2023
«Беларускі саюз жанчын» стварыў у Віцебску «клуб для ўмацавання сямейных каштоўнасцяў»
Клуб мае статус абласнога і называецца «Счастье». Ён мае задачу садзейнічаць умацаванню інстытуту традыцыйнай сям“і, падтрымцы мацярынства і дзяцінства – так пішуць афіцыйныя віцебскія СМІ. Урачыстае адкрыццё правялі, які і варта было чакаць, з вялікай помпай – у канцэртым зале «Віцебск». На ўрачыстай частцы найбольш важным удзельнікам – начальнікам і кіраўнікам рознага рангу – уручылі клубныя пасведчанні, а потым для ўсіх быў вялікі канцэрт мастацкай самадзейнасці. Чым канкрэтна будзе займацца клуб, створаны для ўмацавання сямейных каштоўнасцяў, выразна не прагучала.
Апублікавана ў
Дзяржава
Тэгі: