Чыноўнік адзначыў, што ў паўночным рэгіёне краіны добрая футбольная інфраструктура, яе абнаўленне дасць магчымасць набраць у дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы яшчэ больш дзяцей.
“Хацелася б задзейнічаць усю вобласць у плане стварэння футбольных філіялаў, гэта значыць пайсці рэгіянальным шляхам. Пустуе сёння, на жаль, акадэмія футбола ў Паставах, якая некалі нядрэнна працавала. Вось на гэтай базе стварыць, то бок недзе тры-чатыры філіялы, падпарадкаваныя віцебскаму клубу. І тады мы ахопім рабят у гэтых раёнах, зручна будзе і браслаўскім, і шаркаўшчынскім, і дзецям з іншых раёнаў», - сказаў ён.
Паводле чыноўніка, рэгіянальны шлях дапаможа раней заўважыць будучых зорак футбола і гадаваць іх належным чынам.
“Гэта дазволіць нам з вялікай колькасці абраць найлепшых дзяцей. Мы на ранняй стадыі іх убачым і дамо ім магчымасць займацца ў элітных трэнераў і клубаў. Ці мы забяром дзіця ў акадэмію. Перспектыва вельмі добрая ў Віцебску”, - сказаў напрыканцы Мікалай Шарстнёў.
Эльвіра Давыдовіч