У перыяд правядзення СКМ "Арсенал" міліцыянты Браслаўскага РАУС засяродзяць свае сілы на выяўленні фактаў незаконнага захоўвання грамадзянамі зброі і боепрыпасаў, а таксама на праверцы ўмоў захоўвання зброі ўладальнікамі па месцы жыхарства.
Браслаўскія міліцыянты заклікаюць людзей не заставацца абыякавымі да незаконнага захоўвання зброі. Асобам, якія жадаюць добраахвотна здаць зброю і боепрыпасы, або данесці на грамадзян, якія быццам незаконна валодаюць зброяй, або захоўваюць боепрыпасы і выбуховыя рэчы, яны прапануюць звяртацца да іх у Браслаўскі РАУС.
Таксама яны нагадваюць браслаўчанам пра адказнасць да 12 год пазбаўленя волі па крымінальным артыкуле 295 за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.
Віктар Тараненка