Нядзеля, 03 Верасень 2023

У Віцебскай вобласці заробак перастаў расці, а занятасць насельніцтва ўвайшла ў адмоўны рост

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Віцебскія эканамічныя ўлады прызнаюць, што санкцыі ды іншыя абмежаванні адмоўна ўплываюць на аднаўленне сёлета эканамічнага росту. Аб гэтым сведчаць і новыя статыстычныя паказчыкі.

Зарплата

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласці ў ліпені 2023 г. склала 1635,3 рубля або 540 долараў ЗША. Годам раней гэты паказчык ацэнкі эфектыўнасці працы работнікаў складаў 1397,3 рубля ці 534 долары. Прырост заробкаў на 16 даляраў ужо «з'ела» інфляцыя, якая склала больш за 10%.

Занятасць

У эканоміцы Віцебскай вобласці ў ліпені 2023 г. было занята 458,5 тыс. чалавек.

На пачатку бягучага года гэты паказчык складаў 465, 8 тысяч. Змяншэнне тых, хто працуе ў рэгіёне, за сем месяцаў склала 7,5 тыс. Гэта высокі тэмп змяншэння.

Для параўнання. За ўвесь 2022 год колькасць занятых зменшылася на 8,6 тыс. работнікаў.

Аб валавым рэгіянальным прадукце

Ажыццёўлена першая ацэнка валавога рэгіянальнага прадукту за студзень - ліпень 2023 г. Аб'ём ВРП у бягучых цэнах склаў 11 509,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 102,6% да ўзроўню студзеня - ліпеня 2022 г. Але гэта не якасны, так званы " аднаўленчы” рост рэгіянальнага прадукта і ён не адлюстроўвае реальныга росту ВПР.

Цімур Рамзаеў