Пад час інспекцыі пасол наведаў Аршанскі інструментальны завод, ільнокамбінат і станказавод "Чырвоны змагар".
Мясцовыя ўлады і кіраўнікі прадпрыемстваў рапартавалі, што яны цесна зьвязаныя з расейскім рынкам збыту сваёй прадукцыі. Так, напрыклад, партфель заказаў завода "Чырвоны змагар" сфарміраваны ўжо на два гады наперад за кошт расійскіх заказаў. А 80 працэнтаў вырабленай прадукцыі пастаўляецца ў Расійскую Федэрацыю, так што гэта той завод, з якім Расія максімальна цесна кантактуе.
На Аршанскім ільнокамбінаце, расейскі амбасадар звярнуў увагу беларускіх чыноўнікаў і кіраўніцтва камбіната і практычна даў указанне аднавіць аб'ёмы пасеваў лёну да «савецкага ўзроўню».
Што датычыцца прадукцыі інструментальнага завода, Грызлоў выказаў агульнае меркаванне аб тым, што інструменты, якія там вырабляюцца, максімальна запатрабаваны ў Расіі, у тым ліку ў галіне станкабудавання.
Наведванне прадпрыемстваў Аршанскага раёна пакінула ў дыпламата самыя добрыя ўражанні. Ён выказаў аптымізм і разуменне, што ў прадпрыемстваў Віцебскай вобласці з Расійскай Федэрацыяй ёсць магчымасць узаемадзейнічаць, і гэта ўсё будзе запатрабавана ў бліжэйшыя гады.
Аднак у цесным эканамічным супрацоўніцтве з Расіяй для аршанцаў хаваюцца фатальныя рызыкі. У выпадку эканамічнага крызісу ў Расіі, ён абрынуць, залежную ад расійскага рынку збыту эканоміку Оршы і Аршанскага раёна. Пасля гэтага рушыць услед ужо рэгіянальны крызіс, з якога беларусам прыйдзецца выбівацца доўгія гады і заплаціць высокую цану.
Сяргей Кулакоў