У звароце, неабыякавыя вяскоўцы кажуць пра факты наяўнасці дэфектаў моста на дарозе агульнага карыстання праз раку Эса, што знаходзіцца побач з вёскай Латыгавічы. Яны паказваюць на тое, што мост мае наступныя праблемы: расколіны самай канструкцыі, дэфармаваныя парэнчы, ямы і выбоіны на тэрыторыі маста. На думку падпісантаў петыцыі ў выпадку непрыняцця своечасовых мер, эксплуатацыя названага моста можа стаць небяспечнай для грамадзян і транспарта.
Спасылаючыся на дзейнае заканадаўства, актывісты абгрунтавана лічаць, што грошы на рамонт маста павінны знайсці чыноўнікі з Чашніцкага райвыканкама.
Каб быць пачутымі, неабыякавыя грамадзяне просяць прыехаць кіраўніцтва выканкама ў Латыгавічы і на месцы праверыць стан маста. У выпадку, калі факты пацвердзяцца, то чыноўнікі павінны на час рэканструкцыі арганізаваць альтэрнатыўныя маршруты, і ў тэрміновым парадку арганізаваць работы па прывядзенні збудавання ў нармальны эксплуатацыйны стан.
Рэакцыі ўладаў на петыцыю прыйшлося чакаць не доўга. Намеснік старшыні Чашніцкага райвыканкама Мікалай Івашэнь паведаміў заклапочаным станам моста сялянам, што іх калектыўны зварот накіраваны для разгляду «Віцебскаблдарбуд». А ў кампетэнцыі мясцовых службоўцаў застаецца быць у курсе праблемы, але ні як яе ліквідаваць.
Раман Данцоў