Субота, 22 Красавік 2023

Докшыцкія ўлады стварылі рэзерв са 100 працоўных месцаў для грамадзян, якія маюць патрэбу ў патранажы з боку дзяржавы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Мясцовы раённы выканаўчы камітэт загадаў кіраўніцтву 25-ці прадпрыемстваў і ўстаноў Докшыцкага раёна стварыць браню для прыёму на працу ста жыхароў рэгіёну, якія асабліва маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы, а таксама для бацькоў, якіх суд абавязаў кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей.

Улады зарэзервавалі працоўныя месцы для 40 бацькоў, якія абавязаны кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Гэтую квота чыноўнікі перадалі для рэалізацыі мясцовым органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Жыхары Докшыц і прылеглага да яго раёна, якія не канкурэнтныя на рынку працы, атрымалі права прэтэндаваць на 60 працоўных месцаў.

Да гэтай катэгорыі грамадзян чыноўнікі аднеслі інвалідаў, якім рэзервавана 4 працоўныя месцы, былыя зняволеныя - 20 месцаў, шматдзетныя бацькі -22 месцы, маладым работнікам -5 месцаў, звольненыя з ваеннай службы - 4, работнікі перадпенсійнага ўзросту 3 і дзеці-сіроты -2 месцы.

Асноўнымі працадаўцамі сталі мясцовыя сельская і жыллёва-камунальная гаспадаркі. Так, с/г прадпрыемства «Докшыцкі» гатовы прыняць на працу адразу 8 работнікаў, а ААТ «Бягомльскае», «Докшыцкі райаграсэрвіс», «Докшыцы-камунальнік» зарэзервавалі па 7 працоўных месцаў.

Сегей Ільін