Нядзеля, 23 Красавік 2023

У праект рэстаўрацыі будынка, дзе мясціўся абласны КДБ, укладуць 150 тысяч рублёў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

 Але грамадскасці так і не паведамілі, што плануюць зрабіць у помніку архітэктуры 18-га стагоддзя – былым Палацы губернатара. КДБ размяшчаўся ў гэтым гістарычным будынку па вул. Савецкай (былой Дварцовай) з 1950-х гадоў – як толькі былы губернатарскі палац быў адрэстаўраваны пасля вайны. Два гады таму абласное ўпраўленне КДБ атрымала новую рэзідэнцыю ў цэнтры Віцебску: на вуліцы Калініна быў адмыслова для гэтый структуры быў пабудаваны новы сучасны гмах.

Пра тое, што помнік архітэктуры ўключаны ў абласную інвестыцыйную праграму на на 2023 год, паведаміла гарадская газета «Витьбичи». Яна ж нагадала, што летась віцебскі гарвыканкам ініцыяваў вывучэнне грамадскага меркавання наконт магчымасцяў выкарыстання «гістарычнай нерухомасці». Адной з самых частых прапановаў, мяркуючы па абмеркаваннях у сацыяльных сетках, была ідэя стварыць у гэтым будынку музей. Але ўлады дагэтуль, як кажуць, «не вызначыліся», або хаваюць свае намеры ад гараджан, бо яны могуць аказацца зусім не папулярнымі.

Планы выдаткаваць грошы на праект безадносна канкрэтнага прызначэння выглядаюць галаслоўнымі і падазронымі. Між тым віцябляне вельмі зацікаўленыя ў тым, каб у будынку, які займаў КДБ, з“явілася адкрытая і карысная для грамадскасці ўстанова, а не чарговая «кантора» з адміністрацыйнымі функцыямі. Каб тут паўстаў новы гарадскі аб“ект музейнага або мастацкага прызначэння, у архітэктурнага помніка нарэшце з“явіўся б шанс перастаць быць месцам, якое палохае грамадзян яшчэ са «сталінскіх» часоў.

Сяргей Мартынаў