Як піша сайт глыбоцкай раёнкі, за перамогу змагаліся дзяржслужачыя, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Глыбоцкага раёна. Сярод іх былі заўважныя кіраўніца сектару спорту і турызму райвыканкама Таццяна Зеваліч, дырэктарка сярэдняй школа №1 г. Глыбокае ім. Паўла Сухога Іна Саўліч, дырэктарка Залескай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна Таццяна Кміта, дырэктар "Белаграпрамбанка" у Глыбокім Дзмітрый Буднік, старшыня Галубіцкага сельсавета Пётр Супранёнак, кіраўнік філіяла "Аўтатранспартнае прадпрыемства № 16 " у Глыбокім Уладзімір Пачопка ды іншыя.
Вось як сёлета глыбоцкія чыноўнікі бачаць Год міру і стварэння, яны яго асацыююць у першую чаргу са зброяй і стралянінай.
Інга Сташэўская