Аўторак, 04 Красавік 2023

Кіраўнік памежнай службы Латвіі сцвярджае, што беларускія ўлады прапануюць нелегалам узброіцца

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс Начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс

Начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс у эфіры латвійскага тэлебачання заявіў, што яму паступалі звесткі пра спробы беларускага боку ўзброіць мігрантаў. Латвійскім памежнікам не хопіць рэсурсаў, каб эфектыўна ахоўваць дзяржаўную мяжу працягласцю 170 км, якая праходзіць у асноўным з Віцебскай вобласцю. Пакуль жа ў студзені памежнікі зафіксавалі 344 спробы парушэння мяжы, у лютым 377, а ў сакавіку — 556.

Паводле яго слоў, беларускія спецслужбы спрабавалі «ўгаварыць парушальнікаў узброіцца і ажыццявіць агрэсію супраць дзяржаўнай памежнай аховы". Зброю нібыта прапаноўвалася мігрантам перад спробай перасекчы мяжу. Пуятс таксама абвінаваціў беларускіх памежнікаў у іншых правакацыях.

Пуятс адзначыў, што ў Латвіі чакаюць павелічэння спробаў парушыць мяжу з боку Беларусі пасля з'яўлення рэйсаў у Менск з Ірана.

Ірына Сомава