Аўторак, 14 Сакавік 2023

У Віцебскай вобласці зафіксаваны рост захворванняў на інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Паводле статыстычных дадзеных за 2022 год адбыўся рост захворвання па пранцы на 42.5% (116 выпадкаў), трыхаманіяз на 7,3% (928 выпадкаў). Праўда намецілася і зваротная тэндэнцыя, звязаная са зніжэннем выпадкаў па хламідійной інфекцыі на 7.4%. Менш сталі хварэць ганарэяй на 2.3% (143 выпадкі) і аногенітальной герпетычнай інфекцыяй на 38.4%. Усе гэтыя захворванні з'яўляюцца індыкатарамі наяўнасці сацыяльна-эканамічнага крызісу ў грамадстве і дзяржаве.

Спецыялісты адзначаюць існуючы высокі ўзровень захворвання палавых інфекцый стварае пагрозу росту ВІЧ-інфекцыі, паколькі наяўнасць яны павялічвае рызыка распаўсюджвання інфікавання вірусам імунадэфіцыту чалавека ад 3 да 22 разоў. Узровень захворвання на інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам (ІППШ) застаецца высокім і перавышае такі ў развітых краінах.

Для лячэння ІППШ ў абласным клінічным цэнтры дэрматавенералогіі і касметалогіі можна скарыстацца кругласутачным або дзённым стацыянарамі, дзе вопытныя і кваліфікаваныя спецыялісты ўжываюць розныя метады ліквідацыі гэтых захворванняў шляхам ўнутрывеннага ўвядзенне антыбіётыкаў, ультрафіялетавым і лазерным апрамяненнем крыві, плазмоферезом і кольпоскопія. Таксама там практыкуюць лазернае выдаленне венерычных бародавак.

Трэба адзначыць, што акрамя лячэння медыкамі вядзецца прафілактычная работа па папярэджанні інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. У Віцебскай вобласці намаганні спецыялістаў накіраваны на маладых людзей ва ўзросце да 29 гадоў.

Жанна Салавей