Міністр падкрэсліў, што на дадзеным этапе важна падтрымліваць памкненне грамадзянаў паступіць на працу ў сілавыя структуры. Але ў дачыненні да ахвотных стаць міліцыянтамі мусіць правадзіцца пільная праверка. З другога боку, калі чалавека ўжо ўзялі на працу, то для яго трэба стварыць максімальна камфортныя працоўныя ўмовы. Таму трэба праводзіць рамонты ў раённых аддзелах міліцыі і ўзводзіць новыя будынкі для забеспячэння плённый дзейнасці супрацоўнікаў. Асобны клопат мусіць быць пра падтрымку сем’яў міліцыянтаў, і таму сёлета на навагоднія святы для дзяцей супрацоўнікаў міліцыі у Віцебску ладзілі асобны, адмысловы «ранішнік».
Кіраўнік МУС адзначыў, што адной з першачарговых задачаў з’яўляецца і асабістая бяспека супрацоўнікаў міліцыі. Нягледзячы на тое, што апошнія не заўсёды якасна спраўляюцца са сваімі прафесійнымі абавязкамі: на Віцебшчыне актуальнымі застаюцца пытанні супрацьдзеяння махлярствам, незаконнаму абароту наркатычных рэчываў, карупцыйных злачынстваў і злачынстваў у аграпрамысловым комплексе.
Таццяна Віктарава