Першы інцыдэнт адбыўся ў ноч з 25-га на 26-е верасня і трапіў у аб'ектывы камеры відэаназірання. На запісы відаць, што невядомы мужчына, праходзячы міма сцяга, паспрабаваў сарваць яго. Першая спроба аказалася няўдалай, тады вярнуўся і яшчэ раз падскочыў. На гэты раз мужчыне ўдалося ўхапіцца за палатно, сарваць чырвона-зялёны сцяг і кінуць яго на зямлю. Пасля гэтага чалавек збег.
Як паведамляецца, асобу падазраванага - 38-гадовага віцябляніна, устанавілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Чыгуначнага РАУС Віцебску. Ён распавёў, што вечарам ужываў алкаголь, а вяртаючыся дадому, звярнуў увагу на сцяг і вырашыў сарваць яго. Свой учынак мужчына так і не здолеў патлумачыць.
Падобны выпадак адбыўся таксама ў Віцебску 9 верасня.
У гэты дзень у Першамайскі РАУС Віцебску звярнуўся ахоўнік крамы на вуліцы Багатырова: ён убачыў парваны сцяг, які вісеў да гэтага на будынку гандлёвага пункту.
Камеры вонкавага назірання зафіксавалі парушэнне: невядомы сарваў сцяг, разарваў яго і выкінуў у сметніцу. Праз некалькі дзён аператыўнікі высветлілі асобу мужчыны. Падазраваны - 26-гадовы слесар прыватнага прадпрыемства. Мужчына назваў свае дзеянні «неабдуманым учынкам».
У абодвух выпадках распачатыя крымінальныя справы.
Віталь Кажух