Узровень задаволеных зваротаў (27%) у пракуратуры называюць «высокім».
«Асноўнымі прычынамі паступленьня абгрунтаваных скаргаў на дзеяньні і рашэньні сьледчых і дазнаўцаў па-ранейшаму зьяўляюцца непаўната праверак заяваў і паведамленьняў аб злачынствах, неаб'ектыўнасьць сьледзтва», – паведамляе пракуратура Віцебскай вобласьці.
Гэтак, найбольш было разьвязана скаргаў, якія тычыліся пытаньняў дазнаньня (1200), нагляду за выкананьнем заканадаўства (больш за 1000), грамадзянскага судовага нагляду (900), бязьдзеяньня сьледчых СК (больш за 600 скаргаў), а таксама пытаньняў нагляду за адпаведнасьцю закону судовых рашэньняў па крымінальных справах (звыш 200 скаргаў).
Адзначаецца, што было разгледжана ў 2019 годзе значная колькасьць зваротаў на парушэньні законнасьці пры вядзеньні адміністрацыйнага працэсу. Усяго паступіў 441 зварот, 127 зь іх былі прызнаныя абгрунтаванымі.
«Асноўная маса задаволеных зваротаў – гэта скаргі аб нязгодзе з прыцягненьнем да адміністрацыйнай адказнасьці», – тлумачыць пракуратура.
Зьміцер Міраш