Аляксандар Федзюкевіч нарадзіўся ў Лепельскім раёне ў 1966 годзе, скончыў вышэйшую ваенна-палітычную вучэльню ў Сімфэропалі, а ў 1995-м – БДУ (па спэцыяльнасьці «правазнаўства»). Працаваў спэцыялістам у абласным цэнтры занятасьці і юрысконсультам на тэлезаводзе «Віцязь». Ад 1995-га – судзьдзя суду гораду Полацку, у 2004-м быў прызначаны намесьнікам старшыні суду г. Наваполацку.
У Віцебскім абласным судзе працуе ад 2009 году. Пасаду намесьніка старшыні займаў ад 25 траўня 2017 году.
Як паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суду, што Мікалай Хамічонак, які раней займаў пасаду старшыні Віцебскага абласнога суду, вызвалены ад яе «ў сувязі з выхадам у адстаўку».
Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў шэраг судзьдзяў і кіраўнікоў іншых судоў у рэгіёнах Беларусі.
Указ №41 быў уключаны ў Нацыянальны рэестар 6 лютага, але пакуль не апублікаваны.
Зьміцер Міраш