Пры гэтым у рэспубліканскі бюджэт паступіла 591,2 мільёну рублёў, а ў мясцовы – 1131,0 мільёну рублёў. Плян па паступленьні падаткаў у кансалідаваны бюджэт за 2016 год быў выкананы на 100,34% – звыш пляну сабрана 5,8 мільёна рублёў.
Больш за 70 працэнтаў паступленьняў бюджэту вобласьці сфармавана за кошт наступных даходных крыніц: падаходнага падатку (21,2%), падатку на дададзеную вартасьць (13,4%), акцызаў (18,5%), падатку на прыбытак (8,2%) , падатку на нерухомасьць (5,7%), зямельнага падатку (3,1%), падатку пры спрошчанай сыстэме падаткаабкладаньня (2,1%).
Дзель прадпрымальнікаў у даходах бюджэту вобласьці складае 2,1%, фізычных асоб – 5,1%, а 92,8% сфармавана юрыдычнымі асобамі, паведамляе прэс-цэнтар інспэкцыі МПЗ па Віцебскай вобласьці.
За аналягічны пэрыяд 2015 году было сабрана 1766,78 мільёнаў рублёў падаткаў, гэта значыць на 44,58 мільёну рублёў больш. Пры гэтым калі ў рэспубліканскі бюджэт у пазамінулым годзе было сабрана на 163,38 мільёну рублёў больш, то ў мясцовы – на 118,81 мільёну рублёў менш.