Субота, 15 Кастрычнік 2016

Пастаўскі раён умацоўвае пабрацімскія сувязі з латвійскім Віесіцкім краем

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

За апошні час Пастаўшчыне пашырыла супрацу з блізкім і далёкім замежжам. У прыватнасьці, умацаваліся пабрацімскія сувязі зь Віесіцкім краем (Латвія).

Летам мінулага году былі наладжаныя партнэрскія стасункі і заключаная дамова пра ўзаемадзеяньне зь Віесіцкім краявым самакіраваньнем. Дэлегацыя з замежжа афіцыйна наведала Пастаўскі раён, пабывала таксама на культурных мерапрыемствах. Сёньня распрацоўваюцца двухбаковыя праекты па выкананьні моладзевай палітыкі, захаваньні здабыткаў культуры і гісторыі, спартовым і турыстычным разьвіцьці.

Улетку гэтага году візыт у адказ у Віесіцкі край нанесла ўжо беларуская дэлегацыя, у складзе якой былі намесьнік старшыні раённага выканаўчага камітэту, кіраўнік філіялу «Аўтатранспартнае прадпрыемства №17», а таксама кіраўнік аддзелу ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі. У межах візыту ў Віесітэ беларусаў пазнаёмілі з культурнай і гістарычнай спадчынай рэгіёну і зь цяперашнім жыцьцём гораду. Вельмі запомнілася нашым суайчыньнікам сьвята, арганізаванае ў Дзень гораду. Акрамя таго, адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэлегацыі Пастаўскага раёну з кіраўніком думы Віесіцкага краявога самакіраваньня і яе дэпутатамі.

Вынікам гэтага візыту стала ўмацаваньне партнэрскіх стасунказ паміж Паставамі і Віесітэ, завязваньне цесных сувязяў паміж работнікамі культуры і артыстамі. У дадатак да гэтага Пастаўскі райвыканкам і Віесіцкі муніцыпалітэт дамовіліся ўдзельнічаць у конкурсе супольных праектаў у латвійска-летувіска-беларускай праграме прымежнага ўзаемадзеяньня, ажыцьцяўленьне якой вядзецца ў пэрыяд 2014-2020 гг., наконт пытаньняў разьвіцьця турыстычнай галіны, гарадзкога ляндшафту і інш.

Фота: postawy.by