Віцебскі клюбны дом “Крылы Надзеі” існуе ў нашым горадзе крыху больш за два гады. За гэты час да яго далучыліся дзясяткі людзей, што перанесьлі розныя псыхічныя захворваньні. Частка зь іх, прайшоўшы сацыялізацыю, была працаўладкаваная.

У Віцебску 28 сакавіка прайшоў трэнінг “Не абмяжоўвайце сваё мэдыя. Як стварыць цікавы матэрыял пра людзей зь інваліднасьцю”, удзел у якім бралі журналісты незалежных і дзяржаўных СМІ рэгіёну.

Ужо дзявяты год запар летнік для дзяцей з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця ладзяць у Полацку прадстаўнікі Хрысьціянскага валянтэрскага руху сьв. Мікалая. З 13 па 19 жніўня два дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прыехалі ў асноўным зь Віцебску, удзельнічалі ў розных гульнях, конкурсах і віктарынах, а таксама ў супольнай малітве. Летнік праходзіў на ўскраіне гораду ў прыватнай хаце пры Беларускай грэка-каталіцкай царкве.

Ці можа чалавек з псыхічнымі парушэньнямі знайсьці працу ў Віцебску, каб жыць самастойна і адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам? На гэтае пытаньне спрабавалі адказаць удзельнікі круглага стала, які адбыўся 14 сакавіка ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва Першамайскага раёну Віцебску.

У віцебскім гандлёва-забаўляльным цэнтры «ТриО» адбылася прэзэнтацыя майстэрні па валеньні з воўны «Неваляшка арД». Імпрэза была зладжаная пры падтрымцы  дабрачыннага грамадзкага аб'яднаньня «Сьвет бязь межаў» і Цэнтру разьвіцьця прадпрымальніцкай актыўнасьці маладых людзей з інваліднасьцю «Вузел».