89 аб’ектаў, прызначаных для асобаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і людзей сталага веку – гэта ўкладка тактыльных пліт на ходніках, устаноўка пандусаў, зніжэнне бардзюраў, абсталяванне адмысловых парковачных месцаў, дубляванне інфармацыі шрыфтом Брайля, устаноўка гукавых інфарматараў для асобаў з аслабленым зрокам і гэтак далей.
Захады па забеспячэнні безбар’ернага асяродку абяцалі зрабіць у паліклініках, установах культуры і гандлю, а таксама ў жыллёвым фондзе і ў адміністрацыйных будынках. Сёлета стварэнне безбар’ернага асяродку было запланавана ў аблвыканкаме і ў будынку абласнога камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, але планы яшчэ не выкананы.
Тым не менш, абласныя ўлады ўжо раздаюць абяцанні на наступны, 2023 год: абяцаюць стварыць спрыяльны асяродак ва ўсіх будынках гар- і райвыканкамаў. Прычым гэта звыш праграмы па сацыяльнай абароне, а ў яе межах налета запланаваны ўвод у дзеянне 82 спецыяльных аб’ектаў інфраструктуры. Калі ўдасца своечасова завяршыць сёлетнія 89.
Жанна Жалейка