Тады як нехта запісвае відэазвароты, дасылае лісты ва ўладныя структуры, выходзіць на плошчу з блакітнымі і жоўтымі кветкамі, Антон Грышкевіч вырашыў ствараць плакаты-відэаролікі. Прынамсі, так ён сам называе фармат сваіх мастацкіх прац.
Відэаролікі «NO WAR », «Слава Украіне », «Песня 25.02 » ды іншыя Антон Грышкевіч размясціў на сваім канале на Youtube. Яны кароткія – каля 50 секунд, і таму стваральнік называе іх «плакатамі ». Тым больш, што і пасыл да гледача ў іх ясны і празрысты: трэба зрабіць усё, каб найхутчэй спыніць вайсковыя дзеянні Расеі супраць Украіны.
Яшчэ некалькі відэаролікаў Антон Грышкевіч прысвяціў палітзняволеным, выкарыстаўшы, у прыватнасці, малюнкі мастака-палітвязня Алеся Пушкіна, якога цяпер судзяць у Менску.
Аляксандра Бараноўская