Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў дзяўчыну вінаватай і асудзіў паводле арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці») – яе аштрафавалі на 2610 рублёў. У залік пакарання пайшоў таксама час, які дзяўчына правяла пад вартай.
Артыкул 341 КК таксама прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ або арышту на тэрмін да трох месяцаў. Адказнасць за такое злачынства надыходзіць з 14 гадоў.
Гэта не першы прысуд па гэтым артыкуле за апошні час у Віцебску. У кастрычніку 2021 году штрафам у памеры 2900 рублёў пакаралі былую студэнтку адной з ВНУ абласнога цэнтру.
Міхась Пісараў